Старонка:Крывавы плякат (1930).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пабачаць нас яны і ў сьне,
Пабачаць нас
і ў Бэльвэдэры!
Па сходах
мармуровых пліт
мы пад канвоем іх зьвядзем.
Плыве наш
пераможны плыт,
усё шпарчэй плыве штодзень.

Распалім
вогнішчы паўстаньняў, —
ўсю ноч
няхай гараць агні.
У раніцу свайго сьвітаньня
палушчыма паноў,
як гнід.