Старонка:Крывавы плякат (1930).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

згінутых у бойцы,
і мы,
як родны брат,
сястра,
сырот прытулім
моцна,
моцна.

Чакаюць нас лясы,
дубровы
і вязьні
з-за турэмных крат.
Браты!
Бярыся ўсе за зброю,
ратуй
абрабаваны край!
Ідзі ў паўстанцы,
партызаны —
на фронт
рассыпаных атак.
Пачуюць нас
аж да Пазнані,
Пачуюць нас
аж да Карпат!

Паноў вяльможных
страсянем,
бы навальніца з громам
дрэвы.