Старонка:Крывавы плякат (1930).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

II

АБРАБАВАНЫ КРАЙ

Пад гэтакі
зьдзічэлы гвалт,
пад гэтакі
жахлівы лямант —
хадзіў
па вёсках нашых кат
і укладаў
зьнішчэньня пляны.

Навісла хмара
чорных дзён,
навісла
над працоўнай Беларусяй.
— Мы горла ім
перагрызём,
хто жыў яшчэ —
ратуйся!