Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пачуўся гучны ўдар звона. Гэты гук, які звычайна абвяшчаў радасць і склікаў народ для ўдзелў ў вясельных урачыстасцях, на гэты раз заклікаў да смяротнага бою.

Звон прадаўжаўся нядоўга. Звон зрабіў не больш дваццаці ваганняў. Далей ён ужо не быў патрэбен. Знікненне праціўнікаў за дзвярыма таверны, рэзкі трэск разрадзіўшыхся рэвальвераў, дрынчэнне разбітага шкла спынілі званароў.

Пры першым-жа гуку звона абодва праціўніка ўвайшлі ў таверну.

Пачуліся першыя стрэлы. Пакой напоўніўся дымам. Абодва праціўнікі прадаўжалі стаяць, хоць абодва былі ранены. Іх кроў струменілася на падлогу. Наступны стрэл быў адначасовым з абодвух бакоў, але ён быў зроблен надаўгад — перашкаджаў дым. Затым пачуліся адзін стрэл за другім. І раптам наступіла поўная цішыня.

Ці забілі яны адзін другога? Па ўноў даляцеўшых гуках можна было меркаваць, што абодва жывыя. Перапынак здарыўся таму, што праціўнікі спрабавалі знайсці адзін другога, напружана ўглядаючыся праз заслону дыму. Ні той, ні другі не рухаліся і не гаварылі, каб не выдаць сваёй пазіцыі.

Цішыня скончылася падвойным стрэлам, за якім пачуўся грукат двух цяжка падаючых цел.

Затым пачуўся шум перакуленых крэслаў.

І, нарэшце, яшчэ стрэл — адзінаццаты.

Прытаіўшы дыханне, натоўп чакаў дванаццатага стрэлу.

Замест стрэлу пачуўся чалавечы голас. Гаварыў мустангер:

— Мой рэвальвер ля вашай скроні! У мяне астаўся яшчэ адзін зарад. Прасіце прабачэння, або вы памрэце!

Цяпер натоўп зразумеў, што барацьба набліжаецца к канцу. Некаторыя смельчакі зазірнулі ў акно. Яны ўбачылі двух мужчын, распасцёртых на падлозе. Абодва ў акрываўленай вопратцы, абодва цяжка раненыя. Адзін з раненых, у вельветавых штанах, падперазаны чырвоным шарфам, нахіліўся над другім і, прыставіўшы рэвальвер да скроні, пагражаў яму смерцю.

Такая была карціна, якую ўбачылі гледачы праз завесу серністага дыму.

Адразу-ж пачуўся і другі голас, голас Кольхауна. Тон яго ўжо не быў фанабэрыстым. Гэта быў проста жаласны шэпт:

— Досыць!.. Апусціце рэвальвер… Я прашу прабачэння…


Раздзел XXII

ЗАГАДКАВЫ ПАДАРУНАК

Дуэль для Техаса — не дзіва. Пасля трох дзён пра яе ўжо перастаюць гаварыць, а праз тыдзень нават і не ўспамінаюць.

Вулічныя схваткі — звычайная з‘ява. Яны разыгрываюцца проста на бруку, часта са смяротным зыходам для выпадковага прахожага.