Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бога разважлівага чалавека. Бо як толькі вы спусціце куркі, адзін з вас…

— К чорту нож! — крыкнуў Кольхаун, расшпільваючы мундзір. Дастаўшы нож, ён шпурнуў яго ў супроцьлеглы куток пакоя і задзірыстым голасам сказаў: — Даля гэтай расфуфыранай птушкі мне ён не патрэбен — я пакончу з ім першым-жа стрэлам.

— У вас хопіць часу пагаварыць аб гэтым! Вы мяне не спалохаеце, містэр Кольхаун! Прашу вас, разыходзьцеся хутчэй! Я павінен пакласці канец гэтым выхваленням і зласлоўю!

— Сабака! — прашаптаў капітан. — Пракляты ірландскі сабака! Я пашлю цябе выць у тваю будку. Я…

— Пасаромцеся, капітан Кольхаун, — перапыніў яго маёр пры агульным абурэнні. — Гэта зусім непатрэбныя размовы, а апрача таго, вельмі непрыстойна так сябе трымаць у прыстойнай кампаніі. Пацярпіце яшчэ хвіліну і тады гаварыце, што хочаце. Цяпер астаецца яшчэ адна ўмова: вы не павінны страляць да таго часу, пакуль мы не пойдзем адсюль.

Забяспечыць гэтую ўмову здавалася вельмі цяжкім. Простага абяцання наўрад ці было-б дастаткова пры разгарэўшыхся страсцях. Сапернікі — прынамсі адзін з іх — наўрад ці сталі-б лічыцца з тым, калі ім дазволяць спусціць курок.

— Неабходна, каб стрэл быў зроблен па сігналу, — прадаўжаў маёр. — І ніводзін з вас не павінен страляць да таго часу, пакуль гэты сігнал не будзе дадзены. Ці можа хто-небудзь прапанаваць, які павінен быць гэты сігнал?

— У мяне ёсць прапанова, — сказаў капітан Сломан. — Няхай містэр Кольхаун і містэр Джэральд выйдуць разам з намі. Калі вы заўважылі, на супроцьлеглых канцах гэтай таверны ёсць дзверы з кожнага боку. Яны зусім аднолькава размешчаны. Няхай пасля яны зноў увойдуць у гэтае памяшканне, толькі адзін праз адны дзверы, а другі праз другія, з умовай, што страляць можна будзе не раней таго моманту, калі яны ступяць на парог.

— Вельмі добра! Якраз тое, што патрэбна, — пачулася некалькі галасоў.

— А што-ж павінна служыць сігналам? — запытаўся маёр. — Стрэл?

— Не, звон таверны!

— Лепшага нельга і прыдумаць. Гэта цудоўна, — бвясціў маёр, накіроўваючыся да дзвярэй.

— Пачакайце, пачакайце, маёр! — закрычаў немец, гаспадар бара, выбягаючы з-за сваёй стойкі, дзе да гэтага моманту ён стаяў у абсалютным здрантвенні ад страху. — Няўжо-ж яны будуць страляць унутры маёй таверны? Ах! Ды яны-ж пераб‘юць усе мае бутэлькі, і мае прыгожыя люстры, і мае гадзіннікі, і вазы. Mein Gott! Mein Gott![1] Чаго толькі мне ўсё гэта кашта-

  1. Божа мой! Божа мой (ням.).