Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

павінны перачакаць і пастарацца пракрасціся ззаду ў іх. Калі нам гэта ўдасца і мы зможам прабегчы галопам адлегласць у дзве мілі, то там я ведаю месца, дзе нам не будзе пагражаць небяспека. Ці ўпэўнены вы, што справіцеся з вашым мустангам.

— Зусім! — хутка адказала крэолка.


Раздзел XVI

ДЗІКІЯ МУСТАНГІ

Коннікі засталіся сядзець у сваіх сёдлах. Луіза хвалявалася менш, чым мустангер, таму што яна даверылася яму. Яна зразумела ўсё-ж, што ім пагражае нейкая вялікая небяспека, хоць разумець яе добра яшчэ не магла. Калі такі чалавек, як Морыс Джэральд, праяўляе трывогу, значыцца, небяспека сур‘ёзная. Разуменне, што гэта трывога часткова звязана з яе бяспекай, наперакор усяму напаўняла яе радасцю.

— Мне здаецца, што мы можам цяпер рыскнуць, — сказаў Морыс, усё яшчэ прыслухоўваючыся. — Яны як быццам мінавалі ўжо тую закрытую паляну, па якой мы павінны адступаць. Упрашаю вас, збярыце ўсе свае сілы і ўвагу, каб справіцца з канём. Моцна сядзіце ў сядле і цвёрда трымайце павады. Едзьце побач са мною там, дзе толькі дарога дасць магчымасць, і ні ў якім разе не адставайце больш чым на даўжыню хваста майго каня. Я вымушаны ехаць наперадзе, каб паказваць дарогу. Вось яны проста накіраваліся да палянкі. Яны ўжо амаль перасеклі яе. Цяпер час!

Ва ўрачыстую цішыню прэрыі раптам уварваўся раз‘юшаны шум, нібы з дому звар‘яцелых. Прарэзлівае ірзанне дзікіх жарабцоў нагадвала крыкі буяных маніякаў, толькі гэтыя гукі былі разоў у дзесяць мацнейшыя. Ім уторылі тупат капытоў, свіст і трэск ломячыхся галін, дзікае храпенне, суправаджаемыя рэзкім лясканнем зубоў.

Гэтыя жахлівыя гукі гаварылі аб шалёнай схватцы дзікіх жарабцоў. Яны яшчэ не былі відаць, але яны набліжаліся.

Калі Морыс падаў знак рушыць у дарогу, табун дзікіх коней з‘явіўся ў вузкай прасецы паміж двума зараснікамі. Яшчэ момант — і яны з нястрымнасцю горнай лавіны вырваліся на адкрытую паляну.

— Сюды! — крыкнуў Морыс і прышпорыў каня, накіроўваючыся ў тыл табуна. — О, жудасць! Яны ўжо заўважылі нас! Хутчэй, хутчэй! Памятайце, што вы выратоўваеце сваё жыццё!

Але словы былі лішнімі.

Выскачыўшы на адкрытае месца і ўбачыўшы коннікаў, дзікія жарабцы раптам спынілі барацьбу паміж сабою. Нібы па загаду важака, яны выцягнуліся ўсе ў адзін рад, гатовыя да атакі.

Магчыма, гэта было праяўленне раптоўнага здзіўлення, але так ці інакш для ўцекачоў надышоў спрыяльны момант. За