Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рышоў, мустанг паімчаўся са сваёй конніцай, каб далучыцца да іх.

Неўзабаве ўсе здагадаліся аб намеры крапчатага мустанга.

У парыве галантнай любезнасці за дзяўчынай кінуліся ўслед Кольхаун, Генкок і Кросман, а за імі каля дзесятка маладых людзей — плантатараў, адвакатаў, судзейскіх. Кожны марыў зрабіцца героем удачнай пагоні.

Аднак, амаль ніхто з іх не быў сапраўды ўстрывожаны. Усе ведалі, што Луіза Пойндэкстэр была цудоўнай наезніцай. Перад ёю рассцілалася велізарная раўніна, гладкая, як арэна цырка. Мустанг будзе бегчы, пакуль не стоміцца. Наўрад ці пагражае Луізе сур‘ёзная небяспека.

Толькі адзін чалавек не падзяляў гэтай думкі — гэта быў мустангер.

Ён апошнім рушыў з месца. Ён затрымаўся, скручваючы сваё ласо. Але вось і ён ускочыў у сядло і паімчаўся ў пагоню.

Яго сапернікі паспелі ўжо ад‘ехаць на некаторую адлегласць. Наперадзе імчаўся Кольхаун; драгун і стралок некалькі адсталі, а ззаду імчаліся астатнія ўдзельнікі спаборніцтва.

На сваім гнедым кані Морыс хутка апярэдзіў іх усіх. Апярэдзіў і капітана. У бяссільнай злосці Кольхаун паслаў яму ўслед праклён.

Паўдзённае сонца асвятліла зусім незвычайную карціну. Табун дзікіх коней імчаўся з невераемнай хуткасцю па шырокай прэрыі. Адзін конь з гэтага-ж табуна з конніцай на спіне бег за імі на адлегласці пяцісот крокаў. На такой-жа адлегласці ад яго на гнедым кані імчаўся коннік у прыгожым мексіканскім уборы, а яшчэ ззаду — цэлая вераніца коннікаў.

Ззаду ўсіх імчаўся поўным галопам эскадрон драгунаў, які толькі што аддзяліўся ад групы ўзрушана жэстыкулюючых дам і мужчын.

Праз дваццаць хвілін карціна змянілася. Дзеючыя асобы былі ўсё тыя-ж, але змянілася іх групіроўка: манада выйграла адлегласць у крапчатага мустанга, мустанг — у гнедага, а іншыя сапернікі ўжо зусім не былі відаць, і толькі высока лунаючы ў сапфіравым небе арол мог адрозніць іх сваім зоркім вокам.

Дзікія коні, мустанг і яго конніца, гнеды конь і яго коннік асталіся адны сярод прасторы саванны.


Раздзел XV

УЦЯКАЧКУ ДАГНАЛІ

На адлегласці яшчэ адной мілі скачка прадаўжалася без асаблівых змен.

Дзікія кабылы па-ранейшаму хутка імчаліся, але ўжо не перамагаемыя страхам, без крыкаў і ірзання. Ззаду ў іх чулася адрывістае ірзанне крапчатага мустанга, але старыя таварышы як