Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзікі асёл быў амаль такой-жа велічыні, як мустангі, за якім ён гнаўся. Калі ён і не бег хутчэй за самага быстрага мустанга, то ва ўсякім выпадку не адставаў ад іх у сваёй упартай пагоні.

Назіраўшыя не паспелі абмяняцца некалькімі словамі, як дзікія кабылы прымчаліся амаль ушчыльную да іх. Тут, нібы ўпершыню заўважыўшы групу коннікаў, мустангі забыліся аб сваім ненавісным праследавальніку і павярнулі ўбок.

— Заставайцеся на месцах, панове! Трымайце коней! — пачуўся голас Морыса Джэральда. — Я ведаю, дзе яны любяць пасвіцца. Яны бягуць цяпер туды. Мы адправімся за імі. Там добрае наладзім паляванне. За імі няможна цяпер гнацца — яны разбягуцца па гаю, і мы іх больш не ўбачым.

— Ола, сен‘ёр Крэспіно! Пусціце кулю ў гэтага нягодніка. Ён-жа на адлегласці стрэлу, ці не праўда?

Мексіканец хутка зняў з сядла сваю кароценькую стрэльбу — эскапету — і, прыцэліўшыся, стрэліў у дзікага асла.

Асёл зароў, пачуўшы стрэл, але гэта быў толькі адказ на выклік. Ён, як відаць, астаўся непашкоджаны. Крэспіно прамахнуўся.

— Я павінен спыніць яго, — усклікнуў мустангер, — інакш ён будзе прадаўжаць гнацца да самай ночы.

Рэзкім рухам мустангер прышпорыў свайго каня. Як страла, паімчаўся Кастро ў пагоні за аслом.

Некалькі прыжкоў, і скакун даставіў свайго гаспадара на адлегласць ласо ад асла. Яшчэ момант, і з маланкавай хуткасцю пятля ласо апусцілася над яго доўгімі вушамі.

Кінуўшы ласо, Морыс спыніўся, зрабіўшы поўабарот; Кастро пад ім павярнуўся, нібы вакол сваёй асі; затым з такой-жа пакорлівасцю конь стаў на месцы, чакаючы, калі нацягнецца вяроўка.

Асёл, бегучы ўперад, нацягнуў вяроўку, пасля стаў дыба і цяжка зваліўся на спіну, нібы прабіты куляй у самае сэрца.

Аднак, ён быў толькі аглушаны, а не задушаны.

Мексіканец ударам вострага нажа закалоў яго насмерць.

* * *

Усе чакалі, што цяпер будзе рабіць Морыс-мустангер. Між тым Морыс вызваліў шыю жывёлы і пачаў скручваць ласо. Але тут у руках ірландца зноў адчулася нейкая паспешнасць.

Раптоўна ён кінуўся да сядла. Як відаць, зноў нейкая трывога.

Луіза Пойндэкстэр імчалася галопам на сваім крапчатым мустангу, як быццам рашыўшы апярэдзіць усіх у агульнай пагоні за табуном.

Толькі адзін паляўнічы на дзікіх коней правільна адгадаў паводзіны крапчатага мустанга. Морыс заўважыў, што табун, які праімчаўся, быў той самы, да якога яшчэ нядаўна належаў крапчаты мустанг. Няма сумнення, што, убачыўшы сваіх тава-