Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чыся пакрыўдзіць чалавека, ад якога чакаў дапамогі, дадаў: — Так, сэр, мы ўсе амерыканцы з паўднёвых штатаў.

— Гэта лёгка вызначыць па саставу вашага каравана, — сказаў коннік з ледзь улавімай насмешкай, зірнуўшы ў бок неграў-нявольнікаў. — Відаць таксама, — дадаў ён, — што вам упершыню даводзіцца падарожнічаць па прэрыі. Вы збіліся з дарогі?

— Так, сэр, і ў нас няма надзеі знайсці яе, калі вы не будзеце такім добрым і не акажаце нам дапамогі.

— Аб дабраце тут не варта гаварыць. Зусім выпадкова я заўважыў вашы сляды, калі ехаў па прэрыі. Я бачыў, што вы згубілі дарогу, і прыехаў сюды, каб дапамагчы вам.

— Гэта вельмі велікадушна з вашага боку. Мы вам надзвычай удзячны. Дазвольце з вамі пазнаёміцца. Мяне завуць Пойндэкстэр, Вудлі Пойндэкстэр з Луізіяны. Я купіў сядзібу на рацэ Леоне, недалёка ад форта Індж. Мы спадзяемся дабрацца туды завідна. Як вы думаеце — мы паспеем?

— Вядома, калі толькі будзеце слухацца маіх указанняў.

Сказаўшы гэта, незнаёмы ад‘ехаў на некаторую адлегласць убок і паехаў на вяршыню ўзгорка.

Адтуль ён пачаў уважліва прыглядацца да акружаючай мясцовасці, стараючыся вызначыць, у якім напрамку павінны ісці падарожнікі.

На высокім узгорку фігура конніка вырысоўвалася прыгожым сілуэтам.

Прыгожы пародзісты гнеды конь. Самому арабскаму шэйху не сорамна было-б сесці на такога каня! Шырокагруды, са стройнымі, як чарот, нагамі, з магутным крупам і цудоўным густым хвастом, ён сам сабою прадстаўляў прыгожае відовішча. А на спіне ў яго коннік — малады чалавек гадоў дваццаці пяці, вельмі добра складзены, з правільнымі рысамі твара, апрануты ў маляўнічы мексіканскі ўбор: аксамітная куртка, штаны з шнуроўкай па баках, боты са скуры буйвала; яркачырвоны шарф з кітайскага крэпа прыгожа перахватваў яго талію; на галаве глянцавы чорны капялюш, аддзеланы залатым пазументам.

Увага ўсіх падарожнікаў была мімавольна прыцягнута гэтым прыгожым малюнкам.

З-за фіранак карэты на конніка быў накірован яшчэ адзін позірк. Ён выдаваў зусім асаблівае пачуццё. Першы раз у сваім жыцці Луіза Пойндэкстэр убачыла чалавека, які, здавалася, быў рэальным увасабленнем яе дзявочых мараў.

Ці ведаў незнаёмы аб тым хваляванні, якое ён выклікаў у грудзях маладой крэолкі? Як ён мог гэта ведаць? Яго позірк толькі слізнуў па запыленай карэце.

— Клянуся чэсцю, я не магу знайсці ніякіх прыкмет, па якіх вы самастойна маглі-б ехаць да месца свайго прызначэння, — сказаў коннік, павярнуўшыся да гаспадара абоза. — Вам прыдзецца перайсці Леону на пяць міль ніжэй форта, а ў