Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ужо умее пісаць сьціснута і у кароткіх словах даць малюнак прыроды, або вылажыць сваю думку, але робіць, на жаль, гэта ненатуральна, заблутана.

Г. Леўчык выдаў зборнік вершоў «Чыжык Беларускі» (польск. літэрамі). Пасьля гэтаго і стала відаць, што хоць п. Леўчык і мае талент, але мала працуе над ім.

С паэтоў «Нашай Нівы» назавём перш за ўсё, А, Гаруна, ад катораго наша пісьменнасць можэ шмат чаго спадзевацца. Лёгкасць і мілазычнасьць верша, рупная шліфоўка яго, новае і вельмі пекнае счэпліваньне рымф, — усё гэта дужа аздабляе яго паэзію. У дзе якіх творах спатыкаецца сіла і сціснутасць мовы. Глаўна-ж тое. што пры ўсім гэтым А Гарун ні да каго іншаго непадобны, што ён не зрабіўся нічыім «падгалоскам». Гэта зарука, што нашы надзеі на яго талент ня пойдуць на марна.

М. Богдановіч так сама дбаў аб развіцьці верша, і даў колькі «нанізак» іх (цыклёў), новых або па тэмах. або па форме. Сюды належаць вершы, напісаные на кшталт народных песьняў, або у стара-французкіх формах, далей вершы аб старой Беларусі і дзе што іншае.

Гладка, як і раней, пісала К. Буйло. Л Лобік і Стары Улас далі неколькі дужа ня хітрых, але верных і таму цікавых малюнкоў нашай вёскі. Трэба адмеціць ешчэ 'А. Журбу, 'К. Арла, і 'Янука Д. Арол і Янук Д. людзі што маюць палёт і талент, але мала шліфуюць яго. Трапляецца у іх часам вершы даволі сільные па пад’ёму і думцы, але і дужа часта з недахва-