Старонка:Клімковіч Дунін2.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

яшчэ дзве прычыны, якія здавалася-б, павінны былі прымусіць вышэйшыя колы тагочаснай Беларусі загаварыць аб гэтай незвычайнай з'яве: сюжэт лібрэта «Сялянкі» пераклікаўся з сюжэтам Пушкінскай «барышни-крестьянки». Аўтар гэтым знарок падкрэсліваў той факт, што маладая нараджаючаяся беларуская літаратура і беларускі тэатр павінны абапірацца на поспехі рускага мастацтва, ісці яго шляхамі. З другога боку ён не хацеў адштурхваць ад гэтай справы мясцовую культурную грамадскасць, якая знаходзілася ў арбіце польскай культуры. «Сялянка» вытрымала традыцыйную форму спектакляў маёнткавых тэатраў магнатаў: у ёй ролі паноў выконваліся на польскай мове, на беларускай мове гаварылі і пелі сяляне і паненка Юля, якая адчувае сябе больш сялянкай, чым паненкай. Любоў да свайго народа, жаданне - чаго-б гэта ні каштавала - пакласці пачатак беларускаму тэатру, у яго найвышэйшых формах, натхнілі Дуніна-Марцынкевіча зрабіць усё, каб забяспечыць высокі ўзровень першай пастаноўкі. Ён скарыстаў для гэтай мэты сяброўскія адносіны свайго друга Манюшкі, які нарадзіўся і ўзрос на Беларусі, выхаваўся на беларускай народнай музыцы, любіў і добра ведаў беларускую народную песню. Дунін-Марцынкевіч пазнаёміў Манюшка з лібрэта «Сялянкі», і вялікі кампазітар захапіўся яго мастацкімі якасцямі і магчымасцю паказаць музычныя багацці парадзіўшага яго беларускага народа магчымасцю стварыць на іх аснове вялікі музычны твор. Сам аўтар прымаў найшчырэйшы ўдзел у рэпетыцыях і нават сам іграў ролю войта Навумава Прыгаворкі.[1] і ўсё-ж, не гледзячы на поспех (опера ставілася 3 разы - у 1852, 1853 і 1855 г.), опера «Сялянка» не набыла таго рэзананса, якога яна заслугоўвала, таксама як не набыла паэма «Тарас на Парнасе», не гледзячы на ўсе свае мастацкія якасці, якія ставілі яе на ўзровень паэзіі пушкінскага часу, водгуку ў літаратуры. Справа ў палітычных абставінах, праз якія ім давялося прабівацца, здабываючы і сцвярджаючы права беларускага народа на сваю літаратуру і свой тэатр.

У вышэйшых колах рускага і польскага дваранства, якія задавалі тон у культурным жыцці тагочаснай Беларусі, палічылі за лепшае прайсці міма прыкрай для іх з'явы, бо яна ішла ў разрэз з іхнімі меркаваннямі. Аднак замоўчванне «Сялянкі» не збянтэжыла пісьменніка. Відаць, ён знайшоў падтрымку у той частцы грамадства, якая не мела дотыку да газет і журналаў: у сялянскіх хлопцаў і дзяўчат, якія прымалі ўдзел у хорах і танцах першай беларускай оперы, у той частцы беларускай інтэлігенцыі, якая была зусім нешматлікай, але якая здолела даць народу Кастуся Каліноўскага. Пісьменнік убачыў, што акружаючае яго асяроддзе, у руках якога

  1. Дунін-Марцынкевіч, па сведчанню тагочаснікаў, быў наогул таленавітым артыстам і часта выступаў на сцэне з народнымі танцамі часамі з сынам і 3-мя дочкамі.