Старонка:Кляновыя завеі (1927).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ў гэту ноч, калі сьвецяць зарніцы, —
Сьняць гаі верасьнёвыя сны
У душы як ў забытай капліцы
Па далёкаму плачуць званы.

Верасьнёвая ноч.
Яркім золатам неба засыпана,
Сізы вэльм апрануў небасхіл.
Эх, ты ноч!
Мая дружба рассыпана
Ў гэту зорную любую сінь.

|}