Старонка:Кляновыя завеі (1927).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ПЕСЬНЯ АБ ДРУЖБЕ

Верасьнёвая ноч.
Яркім золатам неба засыпана;
Сізы вэльм апрануў небасхіл
Эх, ты ноч!
Колькі думак рассыпана
Ў гэту зорную любую сінь…

Буду пець,
Буду пець я да сьвету
Гэтай песьняй ня выхмяліць чар;
Многа песень ў душы не дапета
Многа ў багну рассыпана мар.

Многа дружбы разьвеяна ружай
Многа ў дружбе рашчокана дзён,
Але ў рэшце ад шчырае дружбы
Не замоўкне ў душы перазвон.