Старонка:Кляновыя завеі (1927).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Хто расьпяў з каханьнем сэрца на крыжы, —
Раскажы мне праўду, — любая скажы?!…

І маўчаць пацёмкі… любая маўчыць…
Ледзянеюць словы і душа баліць…

Белыя паляны, белыя гаі
Пчолы ледзяныя кружацца ў гальлі.

І мярцьвеюць змрокі між сівых завей;
Прытуліся бліжай, сэрца абагрэй…

|}