Старонка:Кляновыя завеі (1927).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Нашых дзён залаты пераліў
Панясе мяне ў далеч нямую,
І між сініх жыцьцёвых далін
Напаткаю яшчэ дарагую…

Верас сплёў залатыя вянкі,
Чорны бор зажурыў свае бровы,
І галосяць тугой ветракі
Ў жоўтым золаце любай дубровы

|}