Старонка:Кляновыя завеі (1927).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ПАД ШУМ ВЕТРУ

Верас сплёў залатыя вянкі,
Чорны бор зажурыў свае бровы,
І галосяць тугой ветракі
Ў жоўтых завеях любай дубровы.

Сумна мне!.. ў ціхай казцы лістоў
Чую нешта, таемнае чую:
Быццам коні пад сьвісты вятроў
Панясьлі ад мяне дарагую.

Што-ж,
Пазвоняць на ростань лісты,
Пагалосяць імжою застрэшшы,
А ў бялёсы туман журавы
Прачытаюць апошнія вершы.

Пасумуюць кляны ля вакна,
Бетры буйныя смуту разгоняць…
Нашых дзён залатая вясна
Не пакіне ў душы комсамоліць.