Старонка:Кляновыя завеі (1927).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Раджаўся дзень,
За лесам тухлі зоры,
І хтосьці золата
Над стрэхамі губляў,
А над бялёсамі
Люстэркамі вазёраў
Туман сярэбраную
Пражу разматаў.

Жалейка пастуха
Дзень новы прывітала,
На канапляньніку
Загралі вераб‘і,
Зара за ўзгоркамі
Начніцы замыкала
І косы вешала
На росныя гаі.