Старонка:Кляновыя завеі (1927).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ну хто, — ну хто сьлязамі ня муціў?!
Хто ня зьбіраў срабрыстыя зарніцы
На пустырах завеяных пуцін?!.

Але ў марозах сэрца не астыне,
Калі вясною вее з-за гаёў…
Мы ўсе нясём,
Нясём сваёй краіне.
У падарунак сілы і любоў.

І мы парознаму, з табою, дарагая
Прыносім дані сонечным гадам,
АЛе ідзём адзінымі шляхамі,
Адзінай сьцежкаю к вялікім маякам…

|}