Старонка:Кляновыя завеі (1927).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Па-за вокнамі круціць мяцеліца,
Па-за вокнамі плачуць вятры…
Быццам ведзьмы за брамаю жэняцца,
Альба едуць на баль гусьляры…

Дзесьці там, —
Над драмучаю пушчаю
Сьцеляць зоры цяпер агняцьвет
А за вёскай ваўчыныя гульбішчы
Зараз граюць галодны концэрт.

Дзесьці там, —
На сівую ваколіцу
Зараз маці з дакорам глядзіць,
І на пэўна галосіць і моліцца,
І у думках далёкае сьніць.

Мабыць думае:
Ў ноч гэту цёмную,