Старонка:Кляновыя завеі (1927).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Нешкада рассыпаных гадзінаў:
«Мы жылі, жывём і будзем жыць»,
Бо зіяюць зоры над краінай
І ў туман схіляюцца крыжы:

Залатой мякінай лістападу
Пашумяць сумуючы гаі…
Скора ў сінь сталёваю брыгадай
На палёх засьвішчуць салаўі

Зацьвітуць сярэбраныя росы,
У сталёвым коляры машын,
І запаляць зоры папіросы
Над зялёнай пражаю далін

|}