Старонка:Кляновыя завеі (1927).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Мы жылі, жывём і будзем жыць, бо ў прасторах заўтра спатыкаем.Дудар


∗     ∗

Зацьвілі сярэбраныя росы
У кілішках выцьвіўшых лістоў.
Запалілі зоры папіросы
Над буланай грывай туманоў.

Залатой мякінай лістападу
Сыпле клён над скронямі вакон,
А ў гальлі абветранага саду
Месяц сплёў паўтысячы карон.

Ледзянее ў шэрані рабіна
Па адцьвіўшай сонечнай вясьне
.........
Уміраюць палкія гадзіны
І зямля бялее па крысе.

Але дні златымі павадамі
Не завяжуць сонечных пуцін,
Не заплача сэрца з журавамі.
У туман ажвіраных далін