Старонка:Кацярына (1911).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што ўкралося горэ.
Аб вайне не самавіта
Вестка разыйшлася;
Маскалі пайшлі на турку;
Кася асталася,
Асталася, ні спазнала,
Што яе тут згуба,
Па міленькім як пеяці,
Патужыці — люба.
Абецаўся чорнабровы,
Калі ні загіне,
Абецаўся ён вярнуцца
К сваей Кацярыні,
Маскаліхай тады будзе,
Знаць ня будзе гора,
А, пакуль што, хай сьвет цэлы,
Што хочэ гаворэ.
Ні вясёла Кацярына,
Сьлёзы уцірае,
Бо на вуліцы дзеўчаты
Без яе сьпеваюць.
Ні бядуе Кацярына,
Вымыецца сьлёзкай,
Пабяжыць з ведрамі ў поўнач
Па ваду за вёску.
Каб ні бачылі, ня чулі
Ворагі дзяўчыны,
Выйдзе с хаты да крыніцы,
Стане пад калінай;
Там сьпевае, прымаўляе,