Старонка:Кацярына (1911).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але й стара маці,
Што на сьвет яе радзіла,
Мусіць прападаці.
Сэрцэ вяне адзінока,
І долі-ня відна;
Людзі сэрца не спытаюць,
Толькі скажуць «стыдна».
Ні кахайцеся-ж, дзеўчаты,
Вельмі з Маскалямі,
Бо маскаль чужога роду, —
Жыць ня будзе з вамі.
На матулю Кацярына
Ўвагі не звертала,
Палюбіла маскалёнка,
Як сэрцэйко знала;
Спадабала маладога,
І ў садок хадзіла,
Аж пакуль сябе і долю
Там ні загубіла,
Клічэ маці на вячэру,
А дачка ня чуе;
Дзе гуляе з маскалёнкам,
Там і заначуе.
Цалавала, мілавала,
Кацярына тая,
Пакуль слава на сяло ўсё
Ні пайшла благая.
Хай сабе ўжо хоць сьвет цэлы,
Што хочэ, гавора;
Яна любіць, дык ня чуе,