Старонка:Кацярына (1911).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У якой пабелі!
Маскалеў пытаеш баба,
Ды што ты маячыш?
— „Дзе яны? дзе мой саколік?
— „Глядзь, вун! — ціж ні бачыш“?
Паляцела, Кацярына,
Ветрам панеслася.
— „Знаць Маскоўшчына ня логка
Ў знакі ей далася,
Бо у ночы толкі знае,
Што маскаля зваці“.
Па сувеях ляціць боса,
Колькі сілы хваце.
Даляцела на шлях стала,
Уцёраась рукамі,
А на супроць падежджаюць
Маскалі верхамі,
Ах мая-ж ты доля гора!..
Кім… глядзіць, пазнала…
На сам перад едзе старшы;
„Янка!“ закрычала:
„Мой саколік ненаглядны,
Што-ж ты ні вярнуўся?“
Ды к яму, хватае стрэмя;
Янка азірнуўся,
Ды каня ў бок стукнуў шпорай,
«Што-ж ты ўцікаеш?
Ці-ж мяне забыў ужо ты?
Ці ні распазнаеш?
Паглядзі — я Кацярына,