Старонка:Кацярына (1911).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

IV.

Каля гары, над ярам, долам,
Як тые старцы на прывольлі,
Дубы адвечные стаяць;
Над гребляй вербы ўдол глядзяць;
Ставок пад крыгамі ў няволі,
У ім паломка ваду браць.
Чырвонай плямаю над полем
На небо сонцэ усплыло;
Надуўся вецер, дзіка вее,
Німа, нічога, усё бялее
Ды ў лесі дзіка загуло.
Сьвішчэ, стогне завіруха,
У бары завыло,
Як бы морэ, бело поле
Сьнегам закаціло
Выйшоў с хаты карбаўнічы[1]
Лесу агледаці,
Ды куды там! Безгалоўе…
Сьвету не відаці.
„Ого-го якая немач!
Ну яго з абходам!..
А што гэта? І нясе ж там
Такой непагодай,
Вось нядобрая іх гоне,
Як-бы ў важным дзелі
Глянь Мікіпар падзівуйся,

  1. Карбаўнічы — лясьнік (карбуе дрэво). (Пр. Перэkл.)