Старонка:Кацярына (1911).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Успакойся, мой сыночэк,
Што будзе, то будзе.
Пойдзем далей, больш хадзіла
Вось мо дзе спаткаю,
І аддам цябе, дзіцятко,
А згіну сама я“.

Вые, стогне, клубам верне
Мяцеліца ў полі,
Кацярына сярод поля
Дала сьлёзам волі,
Узнялася завіруха,
Сьціха пазіхае
Больш бы плакала дзяўчына,
Ды больш сьлёз ні мае,
Паглядзела на дзіцятко,
Змытае сьлязою,
Чырванее, як бы кветка,
Пад жывой расою.
Усьміхнулась Кацярына,
Цяжка усьміхнулась;
Каля сэрца, як вужака,
Жуда павярнулась.
Вакруг моўчкі паглядзела,
Бачыць — лес чарнее,
А пад лесам, ля дарогі,
Аганёк віднее.
Пойдзім, сынку, пусьцяць можэ
Ў хату нас с табою,
А ня пусьцяць згонім ночку