Старонка:Кацярына (1911).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хай так скажуць — гіне лядача дзяўчына,
Калі ня умеда сябе шанаваць!…
Дык шануйцесь, любкі, ў кожную часіну,
Каб ні давялося маскаля шукаць
Але, якжэ далей блудзіць Кацярына?

Пад платамі начэвала,
Раненька ўставала,
Ўсё ў Маскоўшчыну сьпяшыла.
Бач, зіма настала,
Сьвішчэ ў полі завіруха,
А яна пляцецца;
Ногі ў лапцях ледзянеюць
Сьнег пад сьвітку бьецца,
Так пляцецца, аж далёка
Штосьці зачарнело
Спазнавае маскалёчкаў —
Сэрцэйко знямело.
Паляцела і сустрэла:
„Ці німа, пытае;
Паміж вас майго Івана?“
Тые „знаць не знаем“.
І вядома, як салдаты,
Пхаюцца, жартуюць:
Ай да баба, ай да нашы!
Каво не надуют?!“
Прашэптала Кацярына:
„І вы, бачу, людзі…