Старонка:Кацярына (1911).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Людзі гнуцца бытцым лозы,
Куды вецер вее;
Сіраціні сонцэ сьвеціць,
Сьвеціць ды ня грэе.
Людзі-б сонца заступілі,
Як бы мелі сілу,
Каб сіротцы не сьвяціло
Сьлёзаў не сушыло.
А за вошта, Божа мілы!?
За што сьветам нудзе?
Што яна людзям зрабіла?
Чаго хочуць людзі?
Хочуць сьлёзаў… Ох ты, сэрца,
Ні плач Кацярына!
Ад людзей з сьлязьмі хавайся,
Мучся да загіну,
А каб твар ні марнаваўся
С чорнымі брывямі,
Да усходу ў цёмным лесі
Умывай сьлезамі,
Як памыеш, ні пабачуць,
І ні засьмеюцца,
А сэрцэйко атпачыне,
Пакуль сьлёзы льюцца.

Вось якое шчасьце бачьце, дзеўчаты,
Кяцярыну кінуў жартамі маскаль,
Нядоля ні бачэ, с кім ей строіць жарты,
А людзі, хоць бачуць, дык людзям ні жаль.