Старонка:Кацярына (1911).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бедную, чым змога“.
Далі грош ей… Затраелася:
Цяжка так збіраці,
Дый на што ей?.. А сыночка —
Ці ня шкода маці?
Ўцёрла, сьлёзы, пайшла далей,
Ў Браварох[1] спачыла,
І сыночку за медзяк той
Перніка купіла,
Доўга, доўга маладзіца,
Ўсё ішла, пытала;
Ўсяк было — ніраз пад плотам
З сынам начэвала,

Вось нашто здалося с чужынцом каханьне,
Каб пад чужым плотам сьлёзы выліваць;
Зважайце-ж, дзеўчаты на гэта бадзяньне,
Каб ні давялося Маскаля шукаць,
Як яна шукае і шукаці будзе.
Тады не пытайце, чаму лаюць людзі,
І чаму ня хочуць у хату пускаць!

Ні пытайцесь, чорнаброўкі,
Бо людзі ні знаюць:
Каго Бог пачне караці,
І людзі караюць,

  1. Бравары — так называецца адно мястэчка, і першая станція ад Кіева па дарозі у Расею, к Маскве. (Пр. перэкл.).