Старонка:Кацярына (1911).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чымся баяць вам аб ліху,
Каб ешчэ прысьнілісь,
Хай лепш ліха возьме ліхі
Яж вось памяркую,
Дзе, кудою Кацярына
З сынульком мандруе.

Там за Кіевам, за Днепрам,
Гасьцінцам пад борам,
Чумакі[1] ідуць сьпеваюць
Свае песьні хорам.
На супроць іх маладзіца
Ідзе, як бы с прошчы,
Штось ня весела, маркотна,
Заплаканы вочы,
Звісла торба цераз плечы,
Лаплена апратка,
У ваднэй руцэ кій доўгі,
У другой дзіцятка.
Сустрэлася с чумакамі
Дзіцянё закрыла:
„Дзе ў Маскоўшчыну дарога?“
Так іх зачапіла,
— „У Маскоўшчыну? вось гэта…
Там… куды-ж, нябога?“ —
— „Ды ў Маскву іду… Надарыце?“

  1. Чумак — на Украйне паганятые валоў, вазакі. Даўней чумакі многа вазілі с Крыму у свой край солі. (Пр. перэкл.).