Старонка:Кацярына (1911).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ой, дзе тые людзі — брацьця,
Што сэрца жадало?
З імі жыці, іх любіці…
Згінулі, — не стало.

Ёсць на сьвеці доля
С кім яна зжылася?
Ёсць на сьвеці воля,
Каму-ж дасталася?
Ёсць на сьвеці людзі,
Золатам зіяюць,
Здаецца пануюць,
А долі ні знаюць,
Ні долі, ні волі,
З нудою ды з горам,
Шаты надзеваюць,
А заплакаць сорам.
Забярыце скарбы,
Жывіце ў багацьці,
Мне пакіньце сьлёзы
Горэ заліваці,
Затаплю нядолю
Дробнымі сьлезамі,
Затапчу няволю
Босымі нагамі.
Тады я ня буду
Бедаваць ніколі,
Як сэрцэйко будзе
Гуляці на волі.