Старонка:Кацярына (1911).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

За ня ўнімнымі: сьлезамі
І сьвету ні бача,
Толькі сына ўсё галубіць,
Цалуе, ды плача.
А дзіцятко, як анёлчык,
Нічога ні знае,
Толькі ручкамі малымі
Пазухі шукае.

Село сонца за дубровай,
Небо чырванее,
Ўцёрла сьлёзы, пайшла далей
З долею сваею.
Многа ў вёсцы было ўсякіх
Гутарак чуваці,
Ды ня чулі ўжо іх болей
Ні бацька, ні маці.

Гэтак вось на сьвеці людзі
Між сабой жыць любяць:
Таго вяжуць, таго рэжуць,
Той сябе сам губіць.
А за вошто? Хто іх знае…
Сьвет, бачым шырокі,
Ды німа, дзе прыхінуцца
Ў сьвеці адзінокім.
Тым дала ўсё чыста доля
Ад краю да краю,
А другім — адно мясьціну,
Дзе іх пахаваюць.