Старонка:Кацярына (1911).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ў чужыне схавае,
А сваей хоць жменька гэта,
Нада мною ляжэ,
Аб маей гаротнай долі
Чужынцам раскажа,
Ні расказывай галубка,
Дзе-б не захавалі,
Каб на сьвеці людзі грэшнай
Злом ні ўспаміналі.
Ты ні скажэш… Вось хто скажэ
Што яго я маці…
Мой ты Божэ! навучы, дзе
Мне сябе схавалі…?
Захаваюсь, мой сыночык,
Сама пад вадою,
Ты адмучышся за грэх мой
Круглай сіратою“.

Сумна вёскай паплелася
С плачам Кацярына,
Завязаўшыся хусьцінай,
Галубючы сына,
Выйшла з вёскі, азірнулась,
Сэрцэйко заныло,
Паківала галавою,
Дый загаласіла.
Стала ў полі пры гасьцінцы,
Як тая бяроза,
Як раса да ўсходу сонца,
Паліліся сьлёзы.