Старонка:Кацярына (1911).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кінь саміх нас…“
Ледзьве, ледзьве
Паблагаславіла,
«Бог с табой!» ды, як ня жыва,
На дол павалілась.

Абазваўся стары бацька:
«Чаго зкджэш, нябога?»
Тая ў плач, загаласіла,
Ды к яму у ногі?
«Хоць ты мне даруй татулька
Што я нарабіла
Ня мей гневу, галубок мой,
Сакалок мой мілы!»
— «Бог ніхай табе прашчае
Ды добрые людзі!
Памаліся, ды йдзі з Богам…
Мне лягчэй мо будзе».

Ледзьве ўстала, пакланілась,
Выйшла са сьлезамі;
Асталіся бацька-матка
Дома сіратамі.
У садок пайшла вішнёвы,
Бога памаліла,
Узяла зямлі с пад вішні
На крыж зачапіла
Прашэптаўшы: „Ні вярнуся,
Ўжо с таго я краю,
Хай земля мяне чужая