Старонка:Кацярына (1911).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чаму лепей я дзіцяцей
Ночкай ні ўтапіла.
Пацешаліся-б гадзюкі,
А ні маскаляты
Ой ты, дзетка, маё дзетка,
Цьвеце мой завяты!
Як бы ягадку, як птушку
Песьціла, расьціла
На загубу… Эх, дачушка,
Што ты нарабіла?
Адплаціла… Пашукай-жэ
У Маскве сьвякрухі,
Ні хацела маці слухаць,
Дык яе паслухай!
Пашукай другой матулі —
Нойдзеш, прывітайся,
Будзь шчасьліва між чужымі,
Дамоў не вертайся!
Не вертайся, мае дзетка
З далёкаго краю…
А хто-ж костачкі мае тут
Без цябе схавае?
Хто заплача, як сіротка,
Па роднай па маці?
Хто цвяточкі на магілі
Будзе паліваці?
Па маей душы, хто грэшнай
Пацеры згаворэ?..
Ой ты, дзетка, маё дзетка!
Жаль ты мой ды горэ.