Старонка:Кацярына (1911).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ды ня ўмела тут на сьвеці
Шчасьця, долі даці,
А бяз долі твар белявы,
Як бы кветка ў полі,
Пячэ сонцэ, трэпле вецер,
Кожны рве паволі.
Умывай—жэ, твар дзявочы
Дробнымі сьлезамі,
Бо вярнуліся маскалі
Другімі шляхамі.

II.

Сядзіць бацька, пахіліўшы
Галаву сівую,
І аб чымсьці сумна, сумна
Думае, бядуе.
Ля яго старая маці
Села на услоні,
І скрозь сьлёзы нарэкае,
На дачку гамоне:
„Што-ж? вяселейка, дачушка?
„А дзе-ж твая пара?
„Дзе сьвятліцы, дзе дружына,
Прыданкі, баяры?
У Маскоўшчыні, дзіцятка,
Ідзі-ж іх шукаці,
Дый нікому ні хваліся,
Што ў цябе ёсць маці.
На пракляцьце, на загубу
Цябе спарадзіла,