Старонка:Кацярына (1911).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Выйшла, ды ўжо не сьпевае,
Як даўней пеяла,
Як чужынца, маладога
Ў вішніку чэкайа,
Не сьпевае чорнаброўка,
Выклінае долі,
А тым часям варажбіткі
Чынюць сваю волі,
Сеюць гутаркі благіе…
Што-ж мае рабіці,
Каб быў мілы, даў бы рады,
Зумеў бы сцыніці.
Ды далёка чорнабровы,
Ня чуе, ні бачэ,
Як сьмяюцца з яе злыдні,
Як бяз уймы плача.
Мо забіты чорнабровы
За ціхім Дунаем?
Мо ў Маскоўшчыні ўжо нейдзе
Другую кахае?
Не, твой мілы ні забіты:
Ён жывы, здаровы,
І дзе-ж знайдзе ён такіе
І вочы, і бровы?
Ні край сьвета, у Маскве,
Ні на той бок мора,
Німа гэткай Кацярыны,
Каб здалась на горэ.
Ўмела маці красу даці
Сваёму дзіцяці,