Старонка:Кацярына (1911).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кацярына, маё сэрцэ!
Што будзе с табою?
Дзе ты дзенешся на сьвеці
З малой сіратою?
Хто бяз мілаго спаткае,
Як сваіх, хто прыйме?
Бацька-маці ні пацешуць,
Жыць ня лёгка з імі.

Ачуняла Кацярына,
Калышэ дзіцятко,
І на вуліцу ў ваконцэ
Пагледае ўкрадкай,
Пагледае — не відаці,
Ці-ж то і ня будзе?
У садок пайшла-б паплакаць,
Дык сьмяюцца людзі,
Зайдзе сонцэ, Кацярына
Па садочку ходзіць,
Песьціць сына і вачыма
Па сьлядочках водзіць,
Вось тут мілаго чэкала,
Вось тут размаўляла,
А там далей… ах, сыночак!…
Дый ні дасказала.

Зелянеюць у садочку
Чарэшні ды вішні,
Як і ўперад, Кацярына
У садочак выйшла,