Перайсці да зместу

Старонка:Кастусь Каліноўскі (1945).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пецербургскую арганізацыю. Гэтыя спробы зыходзілі ад прыкцеля і паслядоўніка Чернышэўскага Серакоўскага, які ў той жа час быў і прыяцелем вялікага украінскага паэта Шэўчэнка, і больш правага чыноўніка Агрызкі. Серакоўскі (інакш называўся Даленга) быў афіцэрам генеральнага штаба і пасля стаў вядомы, як арганізатар паўстанцкіх атрадаў у Літве. У Пецербургу у яго былі шырокія рэволюцыйныя сувязі. Пазней, у красавіку 1863 г., ён быў цяжка ранены ў баю з царскімі войскамі, узяты у палон і ў ліпені таго ж года пакараны смерцю. Агрызка-ж быў даволі відным пецербургскім чыноўнікам. Ён загадваў загадваў некалькімі аддзеламі Дэпартамента неакладных збораў (акцыз) на правах віцэ-дырэктара і меў шырокія сувязі ў пецербургскім грамадстве, сярод якога праславіўся «хадатаем за палякаў». Кіруючы справамі Карамзіной (маці вядомага багацея Дзямідава-князя Сан-Доната), ён на яе грошы арганізаваў польскую друкарню, у якой быў надрукаваны поўны збор польскіх законаў, і выдаваў польскую газету «Слова», якая хутка была закрыта ўрадам. Карыстаючыся сваім уплывам, ён накіроўваў сваіх аднадумцаў на пасады ў польскія губерні, трымаў сувязь з многімі будучымі ўдзельнікамі паўстання і наогул садзейнічаў яго падрыхтоўцы. У Пецербургу ён збіраў і падтрымліваў усіх спачуваючых паўстанню і накіроўваў іх у Літву і Беларусь з адпаведнымі ўказаннямі.

Лік асоб, якія згуртаваліся вакол Агрызкі і Серакоўскага Пецербургу, даходзіў да тысячы. У іх былі сувязі і з Вільнай. Але гэта былі людзі розных поглядаў і напрамкаў. У самога Агрызкі, відавочна, не было ні цвёрда ўстаноўленых меркаванняў на характар рыхтуемага паўстання, ні плана будучай дзейнасці. Пазней - у 1865 годзе - ён быў арыштаван і прысуджан да смерці, якую яму замянілі 20-гадовай катаргай.

Аднак, спаяную і трывалую арганізацыю ў Пецербургу не удалося стварыць. Бясспрэчна толькі, што непасрэдна перад паўстаннем урадженцы Польшчы, якія жылі ў Пецербургу, часта збіраліся на сходкі і жыва абмяркоўвалі польскія справы. Сярод збіраўшыхся было асабліва многа студэнтаў пецербургскіх вышэйшых навучальных устаноў. «Правяраючы спісы скончыўшых пецербургскія ВНУ у 50-60 гг., можна з упэўненасцю сказаць, што студэнты-палякі ўсюды складалі 50-60% атрымаўшых дыплом аб сканчэнні той ці іншай навучальнай установы»[1]. Сярод збіраўшыхся было даволі многа рэволюцыйна настроеных афіцэраў, частка якіх вучылася ў нецербургскіх ваенных акадэміях. Да іх, між іншым, належаў і Серакоўскі. Людзі, што збіраліся на гуртковыя сходы, былі розных палітычных поглядаў: сярод іх былі і больш умераныя і больш радыкальныя, але перавагу мелі

  1. Драницин. «Польское восстание 1863 г.», 1937 г., стар. 262.