Перайсці да зместу

Старонка:Кастусь Каліноўскі (1945).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рабочыя і сяляне. У будучых паўстанцаў умацаваліся сувязі з заграніцай, галоўным чынам з эпігонамі польскай эміграцыі, якія сканцэнтраваліся пасля падаўлення паўстання 1830-31 года пераважна ў Парыжы. За граніцай узніклі і іншыя, больш шырокія арганізацыі і аб'еднанні, якія апіраліся на дэмакратычныя грамадскія кругі, падтрымлівалі польскіх рэволюцыянераў і дзейнічалі ў іх карысць. Там ішла падрыхтоўка да паўстання, ішоў збор грашовых сродкаў на барацьбу з царскім урадам, ішла закупка зброі. Замежныя арганізацыі, спачуваючыя палякам, галоўным чынам парыжская, якая насіла непасрэдна перад паўстаннем і ў часе паўстання назву «Цэнтралізацыя», развівалі шырокую дзейнасць у справе дапамогі палякам, імкнуўшымся да вызвалення. У выніку гэтага з'явілася неабходнасць у арганізацыі і ў самой Польшчы больш моцнага рэволюцыйнага цэнтра, які мог бы ўзяць на сябе кіраўніцтва рэволюцыяй па ўсёй краіне. Такім стаў арганізаваны ў кастрычніку 1861 г. у Варшаве Цэнтральны народны камітэт. Ён звязаўся і з замежнымі гурткамі, якія спачувалі рэволюцыі, і з рэволюцыйна-настроенымі палякамі, беларусамі і украінцамі, якія былі рассеяны па ўсёй Расіі.

Сярод асоб, спачуваўшых барацьбе супроць царскага ўрада, былі і члены некаторых рускіх рэволюцыйных гурткоў, -тайнага таварыства «Вялікарус», якое узнікла ў 1861 годзе, яго прадаўжальніка таварыства «Зямля і Воля», якое аформілася ў 1862 годзе, гуртка «Маладая Расія», некаторых украінскіх гурткоў і т. д. Гэтыя гурткі і таварыствы знаходзіліся пад уплывам герцэнаўскага «Колакала» і часткова Чэрнышэўскага (да яго арышту), хоць далёка не ўсе палякі, уваходзіўшыя ў іх склад, падзялялі герцэнаўскія погляды на характар рэволюцыі, якая падрыхтоўвалася ў Польшчы. Віленскі следчы па справе польскага паў стання Готель у сваёй запісцы пазней пісаў, што ў Пецербургу яшчэ да пачатку польскай рэволюцыі «існавалі асобныя гурткі, якія пад уплывам падзёншчыкаў польскай справы Герцэна, Огарава і К° - склалі некалькі тайных таварыстваў вялікарусаў, паўднёварусаў, «Зямля і Воля» і, падбухторваемыя гэтымі падзёншчыкамі, таварыствы, якія кіруюцца палякамі, паставілі сабе мэтай распаўсюджваць соцыялістычныя вучэнні і шляхам рэволюцыі звергнуць існуючы парадак у дзяржаве». Вядома, следчы сваёй празмернай жандарскай стараннасці пераўвялічваў уплыў польскіх рэвалюцыянераў на гэтыя гурткі, але той факт, што ўраджэнцы царства польскага ўдзельнічалі ў гэтых гуртках і што ў іх дэбатыраваліся пытанні, якія былі звязаны з польскім паўстаннем, не падлягае сумненню.

Апрача таго, у Пецербургу рабіліся, відавочна, спробы аб'еднаць усіх ураджэнцаў Польшчы ў адзіную рэволюцыйную