сярод рэволюцыйных дэмакратаў 60 гадоў, і прытым дэмакратаў-практыкаў, дзейнічаўшых не толькі на словах, але і на справе.
У барацьбе за ажыццяўленне гэтых мэт прайшло ўсё кароткае жыццё Каліноўскага. Ён нарадзіўся 21 студзеня 1838 года ў вёсцы Якушоўцы, Гродненскай губерні (па іншых звестках у фальварку Мастаўляны). Бацька яго быў шляхцічам без памесця. Фармальна ён, як і значная частка шляхцічаў, быў залічан да дваранскага саслоўя, на справе-ж гэта быў бядняк, які ўсё сваё жыццё вёў цяжкую барацьбу за існаванне. Адзін час ён быў дробным чыноўнікам, але за нядобранадзейнасць яго зволілі са службы. Тады ён паступіў за прыказчыка ў невялікую ткацкую майстэрню на дваццаць станкоў у мястэчку Свіслач. Ранняя біяграфія самога Кастуся мала вядома. Ва ўсякім выпадку ў абстаноўцы, якая акружала гады яго маленства, не было нічога «дваранскага». Ён жыў сярод дзяцей сялян і рамеснікаў і пазнаў з ранніх год увесь цяжар і знявагі працоўнага жыцця. У мястэчку Свіслач, Гродненскай обласці, куды пераехаў яго бацька, была прагімназія, у якую і аддалі Кастуся. Пасля сканчэння прагімназіі і некаторай дадатковай падрыхтоўкі яму удалося паступіць у Маскоўскі універсітэт. Вучоба ў Маскоўскім універсітэце была, аднак, вельмі кароткай, бо ён хутка быў з яго зволены за рэволюцыйныя погляды. Тады ён пераехаў у Пецербург і паступіў там на юрыдычны факультэт універсітэта.
Студэнцкія гады Каліноўскага прайшлі пад двума ўплывамі: з аднаго боку, пад уплывам рускіх рэволюцыйных дэмакратаў канца 50-х і самага пачатку 60-х гадоў - Чэрнышэўскага, Дабралюбава, асабліва Герцэна, часткова Бакуніна, а з другога пад уплывам польскіх рэволюцыйных арганізацый. Ад першых Каліноўскі ўспрыняў гарачыя сімпатыі да народных мас, глыбокую нянавісць да прыгоннага права і да ўсіх форм народнага прыгнечання і перакананне, што будучае для народа прыдзе не ад цара і не ад урада, а ад народных мас і, галоўным чынам, ад шматмільённага працоўнага сялянства, якое здолее заваяваць сабе волю і зямлю рэволюцыйнай барацьбой. Трэба прыпомніць, што студэнцкія гады Каліноўскага супалі з тым ажыўленнем грамадскай думкі ў Расіі, якая ўзнікла пасля Крымскай кампаніі. Студэнцкая маса таго часу была вельмі рознастайнай, у ёй былі і дваранскія, і розначынныя элементы, - і яна адлюстроўвала тую ідэалагічную барацьбу, якая ішла тады ў рускім, у прыватнасці у пецербургскім, грамадстве. Частка студэнтаў, пераважна дваранская, была звязана з умеранымі лібераламі, якія ўсе свае надзеі ўскладалі на добрачынную дзейнасць урада, на рэформы зверху. Іх правадырамі былі Кавелі, Чычэрын, Аненкоў, браты Аксакавы, асабліва Канстанцін, якія ў вырашэнні сялянскага пытання думалі абыйсціся без знішчэння асноўных устояў старой