адданасці народным інтарэсам і на тым, што ён умеў выразіць думку народа і голасна, сялянскай мовай абвясціць патрабаванні і жаданні, якія жылі ў душы кожнага селяніна. Недарма пад яго артыкуламі і адозвамі стаяў сялянскі подпіс: «Яська-гаспадар з-пад Вільні».
Памяць аб Кастусе Каліноўскім дарагая нам яшчэ і таму, што ён адным з першых узняў сцяг палітычнай самастойнасці Беларусі і абараняў права беларускага народа на яго ўласную незалежную дзяржаўнасць. У той час, калі велізарная большасць дзеячоў польскай рэволюцыі 1863 г. патрабавала аднаўлення Польшчы у межах 1772 г., зн. уключэння ў яе склад Беларусі, Літвы і Украіны, Каліноўскі стаяў за стварэнне самастойнай Літоўска-Беларускай рэспублікі, незалежнай і ад панскай Польшчы, і ад самадзяржаўна-чыноўніцкай царскай Расіі. Хоць гэтым ён выклікаў з боку шляхецкіх удзельнікаў польскага паўстання жорсткія папрокі ў сепаратызме і нават у здрадзе рэволюцыі, але гэтым-жа ён выклікаў да сябе сімпатыі народных мас Беларусі, у свядомасці якіх аднаўленне Польшчы ў межах 1772 года азначала захаванне ўлады польскіх паноў над беларускім сялянствам. Працоўны народ Беларусі памятаў пра векавое прыгнечанне, у якім яго трымалі памешчыкі і ксяндзы Польшчы, і не мог не адносіцца варожа да лозунгаў, якія патрабавалі і ў будучым далучэння Беларусі да Польшчы. Таму патрабаванне беларуска-літоўскай незалежнасці, якое выстаўляў К. Каліноўскі, знаходзіла сабе спачувальны водгук у сялянскіх масах Беларусі і Літвы і яшчэ больш узвышала яго ў іх вачах як сапраўднага абаронцу іх інтарэсаў. Грунтуючыся на народным спачуванні і не гледзячы ні на якія папрокі, Каліноўскі смела ішоў сваім шляхам, верачы ў тое, што Беларусь можа і павінна мець і сваю дзяржаўнасць, і сваю культуру, і добра разумеючы, што незалежнае існаванне Беларусі цесна звязана з вызваленнем сялянства ад панскай улады і з надзяленнем яго зямлёй.
Абагульняючы найбольш характэрныя рысы рэволюцыйнай дзейнасці Каліноўскага, мы можам сказаць, што ў асноўным ён ставіў перед сабою дзве мэты: па-першае, дасягнення нацыянальна-дзяржаўнай незалежнасці Беларусі (у межах праектуемай ім Літоўска-Беларускай рэспублікі) і, па-другое, дэмакратызацыі ўсяго яе соцыяльна-эканамічнага ладу, з надзяленнем сялян зямлёй, знішчэннем сялянскіх павіннасцей і рэштак баршчынных служб, для чаго трэба было знішчыць феадальную падпарадкаванасць беларускага селяніна польскаму памешчыку. Гэтыя дзве шчыльна звязаныя паміж сабою мэты - адна палітычная, а другая соцыяльна-эканамічная і былі кіруючымі вехамі, якія асвятлялі кароткі рэволюцыйны шлях Каліноўскага і натхнялі яго маладую і чыстую душу. Гэта ставіць яго на адно з першых месц