Перайсці да зместу

Старонка:Кастусь Каліноўскі (1945).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Расіі — саслоўнага ладу, буйнага землеўладання, улады памешчыкаў у дзяржаве і грамадстве і т. п.

Студэнты-розначынцы, наадварот, спачувалі рэволюцыйным дэмакратам, якія не баяліся народных паўстанняў і верылі ў сілу народнай рэволюцыі. Яны думалі, што калі нават народ уступіць у рэволюцыю без дастатковай падрыхтоўкі, то ён набудзе рэволюцыйны вопыт у працэсе самой барацьбы. Асабліва ўважліва чытаўся сярод радыкальна-дэмакратычных груп студэнцтва герцэнаўскі «Колакал». У процілегласць умераным лібералам Герцэн пісаў у «Колакале»: «Мы з народам рускім, — мы з мужыкамі». Ён імкнуўся знішчыць манархічныя сімпатыі, якія жылі ў душы селяніна, і звяртаўся да яго з такімі словамі: «Ты ненавідзіш памешчыка, ненавідзіш пад'ячага, баішся іх, — і зусім правы; але яшчэ верыш у цара і архіерэя... Не вер ім. Цар з імі, і яны яго». А прыяцель Герцена Огараў, крытыкуючы палажэнне 19 лютага, проста пісаў, шта «ранейшае прыгоннае права заменена новым. Наогул прыгоннае права не адменена. Народ царом абмануты». Студэнцкая маса хвалявалася; у ёй ішлі гарачыя спрэчкі і ў бурных сутычках думак для яе далёка не усё было ясным.

К. Каліноўскі быў звязан з перадавой студэнцкай моладдзю, наведваў студэнцкія гурткі і сходы, чытаў дэмакратычную і рэволюцыйную літаратуру таго часу і не мог не стаць на бок рэволюцыйных дэмакратаў супроць умераных лібералаў тыпу братоў Аксакавых і Чычэрына. Мы не маем дакладных звестак, ці чытаў ён Чэрнышэўскага і Дабралюбава, але цяжка ўявіць, каб яго баявая натура засталася чужой рэволюцыйным дэмакратычным поглядам гэтых правадыроў тагачаснага перадавога рускага грамадства. Некаторыя думкі Чэрнышэўскага, якія ён выказаў у сваіх ранніх працах 50-х гадоў, напрыклад, думка, што ў гісторыі ні адзін поспех не дасягаўся без барацьбы, настолькі сугучны поглядам Каліноўскага, выказаным ім у яго «Мужыцкай праўдзе, што паміж тымі і другімі, вераемна, існавала нейкая сувязь. Таксама не мог не ведаць Каліноўскі артыкулаў Дабралюбава, у якіх той выражаў сваю глыбокую веру у здольнасць народа дзейнічаць, а не толькі гаварыць, і ўпэўненасць, што у хуткім будучым прыдуць сапраўдныя рэволюцыянеры, якія для перамогі сваіх людзей не пабаяцца смерці. Гэтыя чаканні Дабралюбава былі настолькі блізкімі ўсяму характару будучай самаахвярнай дзейнасці Каліноўскага, што і тут, асабліва калі пры няць пад увагу яго захапленне перадавой літаратурай таго часу, наўрад ці справа абышлася без сувязі і ўплыву. Але мы ведаем, што герцэнаўскі «Колакал» Каліноўскі чытаў, захапляўся ім і запазычаў з яго самыя радыкальныя і рэволюцыйныя погляды, якія яго сучаснікі лічылі (вядома, памылкова)