Перайсці да зместу

Старонка:Кастусь Каліноўскі (1945).pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На гэтых думках чорнасоценных «пісьменнікаў» не варта было-б спыняцца, калі-б аналагічныя меркаванні часамі не выказваліся і ў сур'ёзнай літаратуры. Так, у вельмі распаўсюджанай кнізе «История ХІХ века» пад рэдакцыяй прафесараў Лавіса і Рамбо, якая была выдана ў рускім перакладзе ОГІЗ'ам у 1939 г., мы сустракаем такія словы: «У Літве і на Украіне маса сельскага насельніцтва адносілася індыферэнтна або варожа да паўстанцаў»[1].

Такое меркаванне няправільна нават у адносінах да карэннай Польшчы, у якой дваранства адыгрывала ў часе паўстання значна большую ролю, чым у беларуска-літоўскім раёне. Факты паказваюць, што і ў карэннай Польшчы сяляне часта ўступалі ў паўстанцкія атрады. Нават у дакладзе цару Мураўёў, які імкнуўся змаліць удзел сялян у паўстанні, гаворыць пра высылку з польскага края «да 5000 просталюдзінаў, пераважна з дробнай шляхты і іншых розначынцаў з сялян»[2]. Наадварот, памешчыкі, як маса (а не перадавыя элементы шляхты, прымкнуўшыя да паўстання з энтузіязмам), не асабліва ахвотна падтрымлівалі паўстанне. Арыстакратычны ўдзельнік паўстання граф Страйноўскі ўказвае ў сваёй брашуры на велізарныя намаганні, якія прышлося ўжыць Центральнаму Камітэту, каб прыцягнуць на свой бок памешчыкаў.

Калі несправядліва думка пра нязначную ролю сялянства ў рэволюцыі 1863 года ў дачыненні да карэннай Польшчы, то тым менш яна справядліва ў адносінах да Беларусі і Літвы, дзе сялянскі рух прыняў надзвычай шырокі характар. Польскі гісторык паўстання 1863 года Ліманоўскі піша, што ў Жмудзі «гатоўнасць сялян была такой вялікай, што узброены рух мог адразу набыць масавы характар, - аднак нехапала зброі і начальнікаў». Пра тое-ж гаворыць і Энгельс у пісьме да Маркса ад 8 красавіка 1863 г. «Літоўскі рух цяпер - самае важнае, бо ён 1) выходзіць за межы кангрэсавай Польшчы і па 2) у ім прымаюць вялікі ўдзел сяляне, бліжэй да Курляндыі ён набывае нават проста агрэсіўны характар»[3].

Для абвяржэння байкі, што працоўныя, галоўным чынам сялянскія масы, не прымалі ўдзелу ў рэвалюцыі 1863 года, дастаткова толькі ўспомніць славутую дзейнасць Кастуся Каліноўскага і яго надзвычайную папулярнасць сярод сялян. Каліноўскі быў сялянскім рэвалюцыянерам таго часу. Усё яго кароткае дваццацішасцігадовае жыццё было цесна звязана з сялянствам. Яго велізарная папулярнасць сярод сялянскіх мас грунтавалася на яго

  1. Гісторыя XIX в., т. VI, стар. 88.
  2. Муравьев. «Всеподданейший отчёт». «Русская старина», 1902 г., июль, стр. 507.
  3. Маркс і Энгельс. Творы, т. ХХІІІ стар. 142.