Перайсці да зместу

Старонка:Кастусь Каліноўскі (1945).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яська гаспадар з-пад Вільні, Васіль Світка, Макарэвіч і Чарнецкі. Мова яго артыкулаў была прасякнута палкім рэволюцыйным пафасам і верай у народныя сілы. «О, загрыміць наша праўда і, як маланка, праляціць па свету!..» - усклікае ён у першым нумары «Мужыцкай праўды». Ён угаварвае сялян перадаваць тыя экземпляры «Мужыцкай праўды», што да іх дойдуць, іншым чытачам. у іншых вёсках. Лозунгамі, якія ён абараняе, з'яўляюцца ў асноўным «зямля і воля», і ў гэтым нельга не бачыць уплыву на яго лецербургскага рэволюцыйнага гуртка з аднаіменнай назвай. «... Мы пазналі, - піша ён у тым жа самым першым нумары «Мужыцкай праўды», - дзе сіла і праўда і будзем ведаць, як рабіць трэба, каб дастаць зямлю і волю». Як і Герцэн у «Колакале», ен намагаецца пахіснуць у сялян іх веру ў цара. «Абяцаў нам цар зямлю, чыноўнікі, паны ды маскалі, усе ў адзін голас дурылі нас, што цар нам шчыра думае ды дасць волю, справядлівую волю... У Польшчы мужыкі таксама, як і мы, спадзяваліся на цара, даждалі волі ад яго,-ды як пабачылі, што цар толькі частычкамі душу вымае - з новымі падаткамі, некрутамі ды чыншамі астатнюю сарочку з іх здзерці хоча, от усе разам з віламі ды з косамі пайшлі дабівацца зямлі ды прауды... Падумайце добра ды, памаліўшыся богу, станьма дружна разам за нашу вольнасць! Нас цар ужо не падмане...»[1]

Намагаючыся ўцягнуць сялянскія масы ў паўстанне і ведаючы, што для іх перш за ўсё патрэбна зямля, вольная ад аброкаў і павіннасцей, Каліноўскі трактуе слова «вольнасць» у чыста сялянскім духу і нібы скрыта палемізуе з шляхецкім разуменнем гэтага слова, па якому яно тлумачылася ў фармальным і выключна палітычным сэнсе. «Мы сягоння ўжо ведаем, што чалавек вольны тады, калі мае кавалак сваёй зямлі, за якую ані чыншу і аброку не плаціць, ані паншчыны не служыць... Нам вольнасці трэба не такой, якую нам цар хоча даць, а якую мы самі, мужыкі, паміж сабою зрабіма». Разам з тым, ён перасцерагае сялян ад небяспекі і падпарадкавання чужому (разумеецца, шляхецкаму) кіраўніцтву. «Няма чаго чакаць ад нікога, бо ужне толькі той, хто пасее. Так сейце ж, дзецюкі, поўнаю рукою, не шкадуйце працы, каб мужык быў чалавекам вольным, як на цалюськім свеце». Толькі прыхільнік ідэй рускіх рэволюцыйных дэмакратаў - Герцэна, Чернышэўскага, Дабралюбава - Каліноўскі нёс гэтыя ідэі ў беларускія народныя масы і намагаўся зрабіць іх зразумелымі беларускаму селяніну, гаворачы з ім на яго роднай мове. Тут варта адзначыць і яшчэ адну рысу з дзейнасці Каліноўскага. Чалавек з шырокай адукацыяй, удзельнік палкіх спрэчак у гуртках, якія знаходзіліся ў цэнтры тагачаснай асветы

  1. Дакументы і матэрыялы, т. II, стар. 482-483.