Перайсці да зместу

Старонка:Кастусь Каліноўскі (1945).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пецербургу, добры прамоўца, надзвычай добра валодаўшы рускай літаратурнай мовай і старанны чытач пецербургскіх часопісаў, у якіх друкаваліся артыкулы на складаныя палітычныя і філасофскія тэмы, Каліноўскі, аднак, не палічыў зневажаючым для сваёй інтэлігенцкай годнасці загаварыць з беларускімі сялянамі на той мове, якую нават польскія рэволюцыянеры лічылі мовай «хлопскай» і да якой з пагардай адносіліся нават і многія пецербургскія дэмакраты таго часу. Ён лічыў магчымым перадаць народу на гэтай мове перадавыя ідэі свайго часу і далучыць яго да лепшых дасягненняў рэволюцыйнай думкі. Тут у ім сказаўся не толькі рэволюцыянер, але і барацьбіт за беларускую культуру, бо ён разумеў, што заваёвы культуры толькі тады атрымаюць шырокае распаўсюджанне і будуць засвоены масамі, калі яны будуць перададзены ім на іх роднай мове. У гэтым сэнсe дзейнасць К. Каліноўскага набывае для нас новую каштоўнасць, як дзейнасць аднаго з піонераў у стварэнні беларускай літаратурнай мовы, як абаронцы годнасці беларускай народнай мовы, якую ён лічыць ужо даросшай да таго, каб на ёй весці рэволюцыйную прапаганду.