Старонка:Каспяровіч Каганец.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

куды сям'я Казіміра Карлавіча і пераехала, пабыўшы ня так доўга пад Стоўбцамі.

Тутака малы Казімір працаваў яшчэ больш, карчуючы пасеку і разрабляючы навіну разам з дарослымі і выконваючы свае абавязкі пастуха. Так цягнулася каля 4 год.

Дома малы Казімір навучаўся пачатковай навуцы і быў незадаволены, што яго навучаюць не па прывычнай, зразумелай яму, беларускай мове. Маючы каля 10—11 год, ён прабаваў паступіць у гімназію, але, ня гледзячы на тое, што быў добра падрыхтаваны, яго ня прынялі, бо, папаўшы ў бліскучыя пакоі гімназіі, ён нясьмела адказваў на пытаньне, а справядлівей, дзякуючы яго паходжаньню і стану. Тады-ж ён паступіў у Менскае гарадзкое вучылішча, дзе і правучыўся пэўны час. Пасьля ён вучыўся ў Маскве скульптуры каля 3—4 год. Вучыўся ён трохі і ў Ленінградзе, але, ня гледзячы на лепшыя матар'яльныя ўмовы, кінуў там, бо ня мог зносіць клімату. Казімір Карлавіч наогул вельмі цяжка пераносіў жыцьцё ў горадзе.

Кожнае лета Казімір Карлавіч цяжка працаваў на зямлі ў Прымагільлі, зарабляючы сабе сродкі на зіму і ня раз крывавыя мазалі разьядалі яму рукі. А ўрэшце, ён меў з гэтага толькі каля 80 рублёў на ўвесь акадэмічны год.

Посьпехі ў скульптуры ён рабіў вялікія і сваёй галавой Яна Грознага стаў вядомы. Але, урэшце, перад самым канцом навукі ў Маскве яму не хапіла сродкаў выехаць з Прымагільля, навука абарвалася і ён застаўся працаваць на гаспадарцы ў апошнім. Тым больш, што ўмовы для яго навучаньня, асабліва ў Маскве, былі надзвычайна дрэнныя—прыходзілася і зарабляць і вучыцца.

Больш Казімір Карлавіч набываў самаадукацыяй, чым ад настаўнікаў і вынікамі свайго навучаньня ў школе ня быў задаволены. „Такі я шкадую, што ты Янку аддала да Менску, бо, як мне бачыцца, то лепей было-б яму скончыць ў Бярэзані народнае вучылішча, а потым паступіць дзе ў Мар'іну-Горку, або дзе ў падобнае