Старонка:Каспяровіч Каганец.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

таму вучылішча, а то можа выйці тое, што са мною вышла",—пісаў ён аднойчы сваей жонцы (7.11.1910).

У маладых гадох Казімір Карлавіч захапіўся рэволюцыйным народніцтвам і дзейнічаў у гэтым кірунку ў Прымагільлі, а гэта пашырала кола яго непаразуменьняў з ваколічнай шляхтай, якая і так ня любіла гэтага культурнага мужыка. Але гэта, зразумела, не магло стрымаць яго росту як беларускага рэволюцыянэра-народніка. І тут-жа ён пачаў на беларускай мове сваю публіцыстыку і літаратурную дзейнасьць, якая стала выявілася каля 1893 году. Разам з тым ён не адрываўся ад сялянства і ад цяжкой працьі ў сельскай гаспадарцы.

У красавіку 1899 году Казімір Карлавіч пабраўся з Ганнай Кастусёвай Пракаповіч і жыў і Лісіх Норах—хатцы на зямлі таго-ж Прымагільля. Але хутка іх прышлося пакінуць, бо зямлі не хапала. нават на сыноў ад другога мужа маткі Казіміра Карлавіча і ён з пачатку 1901 году паступіў служыць у Менскую чайную. Тутака ён разьвінуў шырокую рэволюцыйную чыннасьць. Але хутка зьмянілася начальства, да Каганца прыгледзіліся і ў сакавіку 1902 году зволілі, як політычна ненадзейнага. Пабыўшы некалькі беспрацоўным, ён пасьля працаваў месяцы тры ў мастацкай майстэрні ў Рызе. Пазьней быў зноў бяз працы; урэшце, у 1902 г. паступіў аканомам у Менскае таварыства дабрачыннасьці, дзе праслужыў два гады, працуючы адначасна над нацыянальным і соцыяльным усьведамленьнем Менскай моладзі. Ен арганізаваў быў, паміж іншым, беларускі хор і оркестр. У 1904 г. Казімір Карлавіч зноў страціў працу, дзякуючы сваім пераконаньням і пэўны час зарабляў разьбою, рысункамі і інш.

З пачатку 1905 году Казімір Карлавіч атрымаў месца дзесятніка ў Лідзе, на чыгунцы Балагое-Седлец, якая ў той час будавалася. Хутка ён перавёз туды і сям'ю. Але Каганец быў ужо моцна зьвязаны з Менскім рэволюцыйным рухам і часта наяжджаў сюды_ Ён быў членам Менскага Камітэту Беларускай Соцыялістычнай Грамады, прымаў удзел у гіершым беларускім сялянскім зьезьдзе ў Менску, у другім зьезьдзе Беларускай соцыялістычнай грамады ў Менску-ж і ў шэрагу іншых нарад; выпрацоўваў проэкты програм, рэзолюцый і інш.; агітаваў сярод мас вусна, сваімі і чужымі вершаміу проклямацыямі і інш.

Урэшце, калі ён з Стэфанам Багушэўскім (з Забалёва, каля Хідры на Меншчыне) і другім сваім таварышом агітавалі на вёсцы пад Койданавам у сьнежні 1905 году, іх схапілі і пасадзілі ў Менскі астрог.