Старонка:Каспяровіч Каганец.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ніца і братаніч, стрый або стрэчны і інш.; б) розныя іншыя іменьнікі: пыца, мыза, чмыс, гал, земец, зубель, подкур, комса, чучка, цемравін, цэд, цыр, талька, тасьма, тонь, стрынгаль, пачынак, баяр, зяло, ёмка, памак і інш.; в) розныя прыметнікі: сьмялявы, панявы, мнязы, маторны, кваплівы, галюзны, красны, зазрывы, статэчны, мярэжаны, зяхраты, золкі, карабаты, чмары, пылкі, тужны, трамцівы і інш.; г) розныя дзеясловы: лютаваць, зырыцца, майначыць, смычыць, буяць, выцяць, петаваць, казіць, верадзіцца і г. д. Трудна знайсьці слабое, нехарактэрнае слова ў яго слоўнікавых запісах.

Адначасна з запісваньнем словаў, Казімір Карлавіч зьбіраў і народныя песьні, казкі, прыказкі, гульні, абрады, і ўсё гчта пасьля ўмела скарыстоўваў у сваёй творчасьці. Але яго фольклёрныя запісы мелі ня толькі практычнае значэньне ў яго мастацкай творчасьці, а і навуковае, бо запісваліся фонэтычна з адзначэньнем месца запісу і іншых даных.

Казімір Карлавіч вывучаў і гісторыю славян на Беларусі і, наогул, сьведкамі чаго засталіся чарнавыя часткі яго некаторых прац. Ён-жа даў удалую спробу географічных нарысаў. Але больш за ўсё Казімір Карлавіч працаваў над вывучэньнем нашае мовы і зьвязаных з гэтым пытаньняў азбукі, правапісу і граматыкі. У выніку гэтага ён пісаў, што „беларуская мова е адна з найстарэйшых і найчысьцейша з усіх моваў словенскіх: у ей меней як у другіх чужаземнага налёту; у ей захаваліся яшчэ ўсе хормы старыя пры спражэньні і пры скланеньні, і (яна) можа служыць як-бы ключам для ўсіх словенскіх моваў; яна дзеліцца на многа гутарак, але глаўным чынам на дзьве: на поўночну, чы—бок беларуску, і палуднёву, чы—бо палеску. Першая адлічаецца аканьнем, яканьнем, цёканьнем, дзёканьнем, мякчэйшымі зыкамі і с, і меней у ёй старыны захавалася, а палуднёва—цьвярдзейшымі зыкамі, цьвёрдым с, р і з, меншае аканьне і яканьне, слабое цёканьне і дзёканьне (а дзе і саўсім ня дзёкаюць і ня цёкаюць, за то бывае оканьне), прымерам: белар. ня хоче, хачу, чаго, сягодня, у зямлі, целя, дзеўка, меўся; палес. не хоче, хочу, ч‘го—чого, сэгодня, у з‘млі, теля, діеўка, маўса“... У сувязі з такім поглядам на нашу мову Казімір Карлавіч яшчэ ў 1906 годзе спрачаўся з выдавецтвам „Загляне сонца“... у асобе В. Іваноўскага наконт таго, якую гутарку ўзяць у аснову новай літаратурнай мовы—чорнарускую ці беларускую. Ён, зразумела, стаяў за першую, а Іваноўскі за другую. Да-рэчы, спрэчка ішла і аб слоўнікавым складзе мовы—Казімір Карлавіч быў супроць полёнізмаў. У сувязі з пытаньнем аб асноўнай гутарцы для літаратурнай мовы стаяла і пытаньне аб правапісе. I ў ім Казімір Карлавіч меў