Старонка:Каспяровіч Каганец.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вярбу, елку, хвою, ільміну, топаль і бярозу і прызначаліся для адпаведных літар альфабэту ў лемантары. На трох паказаны дзік, воўк і бусел ля гнязда. Нарэшце: дрэнная хата і хата на два каміны, якую хацелася мець самому Казіміру Карлавічу, хлопец у полі за сахою з валамі, стралец з сабакам у лесе, выбары старога Рыгора на мядзьведзя, лірнік з павадыром на ростаньках, бацька з сынам ля стала, матка за калыскай і за прасьніцай, на санях (нагадвае Пярова) і гіавіншаваньне Мікалая апошняга з новым рокам, калі ён ляціць потарч ад беларускага касара.

З рысункаў алоўкам больш скончаны і больш выдатныя: портрэт маткі Казіміра Карлавіча, сем портрэтаў яго таварышоў, чатыры карыкатуры на пахаваньне беларускай волі і інш. Рэшта рысункаў — толькі нататкі і накідкі, якія сьведчаць аб тым, што ў мастацкай чыннасьці Казімір Карлавіч амаль усебакова адлюстроўваў беларускую прыроду, заняткі і быт беларуса. Асабліва шмат проэктаў орнамэнтальных аздобаў для гліняных вырабаў, вакон, лаваў, сталоў калёс, паліц, шаф, начовак, тапароў і самых розных іншых рэчаў. Казімір Карлавіч хацеў аздобіць усё тое, чым карыстаецца беларус. I вядома шмат розных ужытковых рэчаў, зробленых і аздобленых ім самім: ночвы, асадка, настольная скрыначка і інш.

Дзякуючы свайму дасканаламу веданьню прыроды Беларусі і быту народу, сярод якіх ён правёў увесь свой век, Казімір Карлавіч здолеў у сваіх літаратурных і выяўленча-мастацкіх творах паказаць гэту прыроду і беларуса сярод яе так, што іх ня толькі бачыш, але і адчуваеш, ня толькі думаеш выкліканымі імі думамі, але і перажываеш іх. Яго творы—гэта першыя ластаўкі сапраўднага беларускага мастацтва, у аснове сваёй у той час сялянскага.

Вельмі характэрна і тое, што рознастайная мастацкая чыннасьць Казіміра Карлавіча ў значнай меры грунтавалася і на яго навуковай працы, а ня толькі на непасрэдным веданьні быту і прыроды. Самым важным і галоўным навуковым заданьнем у Каганцоў час ня толькі для яго творчасьці, але і наогул, было зьбіраньне беларускага слоўніка. Казімір Карлавіч заўсёды жыў сярод сялянства, і гэта асабліва спрыяла яго слоўнікавай працы. Нават у частцы яго папер, якая захавалася, ёсьць звыш тысячы чарнавых запісаў чьіста народных слоў, што яшчэ часамі і цяперака невядомы літаратурнай мове. Казімір Карлавіч запісаў словы па сэнсу іх: імёны ўласныя, прыметнікі ласкальныя і г. д., а часамі па альфабэту. З найбольш цікавых яго запісваў можна адзначыць: а) назвы сваяцтва: залоўка, або залвіца, дзевер, сястрэніца і сястрэніч, брата-